Лекцыя 3.

А.  1. Аб гаворыцца ў папярэдняй лекцыi?

2. Як вас завуць па iменi па прозьвiшчу?

3. Цi ваша iмя i вы самi гэта тое самае?

4. Цi вы складаецеся з гукаў, лiтараў?

5. Цi ваша iмя i прозьвiшча маюць цела?

6. Якая розьнiца памiж намi i нашымi iмёнамi, прозьвiшчамi?


§ 4. Мы самi i нашыя iмёны i прозьвiшчы гэта зусiм розныя рэчы. Мы жывём, ходзiм, думаем, працуем. Iмя i прозьвiшча — гэта толькi назоў. Калi мы iх скажам, то гэта будзе сказанае слова, гук, што пераймаецца слухам; калi-ж мы iх напiшам, то гэта будзе пiсанае слова, лiтары, што пераймаюцца зрокам.


7. Цi прадметы неажыўленыя маюць свае назовы?

8. Якiя бачыш перад сабой прадметы, i як яны называюцца?

9. Сонца грэе, васiлёк пахне, цукар салодкi, а iхныя назовы цi грэюць, цi пахнуць, цi салодкiя?

10. Цi асаблiвасьцi прадметаў маюць свае назовы?


§ 5. Прадметы неажыўленыя маюць свае назовы: сонца, цукар, стол, кнiжка i падоб. Асаблiвасьцi прадметаў маюць таксама свае назовы, напрыклад:

     грэе, пахне, саладзее, ламаецца

     цёплы, пахкi, салодкi, ломкi.


Б.  Перапiсаўшы, падчыркнi назовы прадметаў простай рыскай (          ), неажыўленыя пакручастай (~~~~~~).


Горы рэдка стаяць паасобку. Яны цягнуцца доўгiмi хрыбцiнамi то вышэй, то нiжэй. Памiж гор ляжаць далы, чарнеюць правалы. Густыя туманы поўзаюць па вузкiх горных праходах. Горы часта закрыты тучамi, i толькi ў ясныя днi здалёку вiднеюцца сваiмi сьнегавымi белымi верхалiнамi.

Шмат рэк пачынаецца ад сьнягоў, каторыя растайваюць у горах. Яны ця-куць у нiз гаманлiвымi ручаямi й вадаспадамi. Па дарозе падмываюць груды лёду й сьнегу, каторыя часам абвальваюцца ды засыпаюць цэлыя вёскi.