Лекцыя 4.

А.  Пакажы словы, што азначаюць назовы прадметаў:


ВЕРНЫ ПРЫЯЦЕЛЬ.


У аднаго селянiна быў вялiкi сабака. Стаў ён стары i ўжо не мог варта-ваць гаспадарскага дабра. Не хацелася селянiну дарма кармiць сабаку. Вось ён узяў з сабой вяроўку i камень ды пацягнуў сабаку да ракi.

Глядзiць на яго сабака разумнымi вачыма, быццам разумее, што думае гаспадар.

Сеў гаспадар з сабакам ў човен, ад'ехаў ад берагу i стаў прывязваць камень сабацы да шыi. Пасьля устаў i пiхнуў нагой сабаку ў ваду, ды з размаху й сам туды-ж увалiўся.


§ 6. Слова, што азначае iмя або назоў прадмету, называецца iменем прадметным, або прадметнiкам, напрыклад: прыяцель, селянiн, сабака, дабро, вяроўка, камень i г.д.


Б.  Перапiсаўшы, падчыркнi прадметнiкi:


ВЕРНЫ ПРЫЯЦЕЛЬ (далейшы працяг).


Захлiснула яго хваля, зусiм ўжо пачаў тануць. Раптам чуе — нехта цягне яго. А гэта яго сабака. Камень адвязаўся, i ён кiнуўся ратаваць свайго гаспада-ра. Схапiў зубамi за кашулю, выплыў зь iм да берагу i ледзь жывы расьцягнуў-ся на беразе.

Заплакаў селянiн, абняў сабаку, стала яму стыдна. Да самае сьмерцi кармiў i даглядаў ён вернага свайго прыяцеля.


2. Напiшы ад сабе пяць прыкладаў прадметнiкаў.