ЛЕКЦЫЯ 5.

А.  1. Што такое iмя прадметнае?

2. Чаму яно так называецца?

3. Што такое прадметнiк?

4. Якая розьнiца мiж такiмi прадметнiкамi: хлапец i Янка; дзяўчына i Маня; места i Вiльня; край i Беларусь; возера i Нарач? Цi кожны хлапец — Янка, а кожнае возера — Нарач?


§ 7. Iмя собскае i агульнае. Iмя прадметнае можы быць або собскiм: Янка, Маня, Вiльня, Беларусь, Нарач i г.д. або агульным: хлапец, дзяўчына, места, край, возера i г.д. Собскае iмя выдзяляе нейкую асобу або рэч з iншых падобных. Iмя собскае гэта собскасьць не ўсiх хлапцоў, дзяўчат, не ўсiх гарадоў, краёў i вазёр, а толькi некаторых.

Iмёны людзей i iх прозьвiшчы, назовы краёў, гарадоў i мясцовасьцей, рэчак, гор i падобнае — гэта ўсё прадметнiкi собскiя i пiшуцца з вялiкай лiтары. Агульнае iмя паказвае цэлы рад падобных рэчаў i пiшацца з малой лiтары.


Б.  Перапiсаўшы, падчыркнi прадметнiкi агульныя простай рыскай, а прадметнiкi собскiя пакручастай:


Не адзiн Гаўрылка, што ў Полацку. Кепска, пане Грыгоры: што далей, того - рай. Дняпро цячэ ў Чорнае мора. Заходняя Дзьвiна цячэ ў Балтыцскае мора, а Паўночная Дзьвiна — у Белае мора. Альпы — найвышэйшыя горы ў Эўропе. Аўдзей ўсё мiж людзей. Майстар з Мiра: што цяў, то дзiра. Сьвiслач — рэчка невялiчка. Язык да Кiева дапытае. Зорка Марс — найблiжэйшая ад зямлi плянэта.