Лекцыя 11.

А.  1. Успомнiце лекцыю аб асаблiвасьцях прадметаў.

2. Якiя словы азначаюць асаблiвасьцi прадметаў, калi скажам так:


чорная хмара —       хмара чарнее,     чарнела,     будзе чарнець
жоўтае збожжа —збожжа жаўцее,жаўцела,будзе жаўцець
сiвы волас —волас сiвее,сiвеў,будзе сiвець
стары чалавек —чалавек старэе,старэў,будзе старэць
брахлiввы сабака —сабака брэша,брахаў,будзе брахаць
курная хата —хата курыць,курэла,будзе курэць

3. Якая розьнiца памiж асаблiвасьцямi: чорны i чарнее; жоўты i жаўцее; сiвы i сiвее; стары i старэе i г.д.?


§ 13. Адныя асаблiвасьцi паказваюць нейкую прымету прадмета, неза-лежную ад часу: жоўты, чорны, сiвы, стары, брахлiвы, курны i г.д.

Другiя асаблiвасьцi паказваюць, што прадмет нешта дзеець, або што з iм дзееца: брэша, курыць, жаўцее i г.д. Такiя асаблiвасьцi зьвязаны з часам: сабака брэша (цяперашнi час); сабака брахаў (прошлы час); сабака будзе брахаць (будучы час).

Слова, што азначае не зьвязаную з часам асаблiвасьць — прымету, называецца прыметнiкам , або iменем прыметным, напр.: жоўты, чорны, брахлiвы, добры, цяжкi i г.д.

Другiя асаблiвасьцi паказваюць, што прадмет нешта дзеець, або што з iм нешта дзеецца: брэша, курыць, жаўцее i г.д. Такiя асаблiвасьцi зьвязаны з часам: сабака брэша (цяперашнi час); сабака брахаў (прошлы час); сабака будзе брахаць (будучы час).

Слова, што азначае асаблiвасьць — дзеяньне, зьвязаную з часам, называецца дзеясловам, напр.: жаўцее, чарнее, крычыць, сядзiць, сядзеў, будзе сядзець, сядзе, сядзь!, сеў-бы i г.д.


Б.  Сьпiсаўшы, падчыркнi прыметнiкi простай рыскай, а дзеяслоў пакручастай.


ЗIМА.


Прышла зiма халодная, нягодная зiма. Цярпi, зямелька родная: няма дабра, няма! Прыцьмiлась сонца яснае, прыцiх шум баравы. На полi пустка страшная — нi збожжа, нi травы. Сьнег белы мёртва сьцелецца пасьцеляй грабавой. Сапе, шумiць мяцелiца, мяце сьнег, як мятлой. Мароз, як кат бязжаласны, ў лёд рэчку закаваў, стральбой сваёй праклятаю ў лёт слабых птушак б'е, пры хаце i за хатаю спакою не дае.

Я. К у п а л а.