Лекцыя 14.
А. 1.Прыгледзься да таблiцы лiчэбнiкаў i скажы, якiя з iх маюць род, а якiя не.
2. Цi лiчэбнiкi скланяюцца? Якiя лiчэбнiкi скланяюцца падобна да пры-метнiкаў, а якiя падобна да прадметнiкаў?
3. Праскланяй: пяты нумар, пяць гавец, сто гадоў.
|
§ 16. Род могуць зьмяняць толькi парадкавыя лiчэбнiкi, а з колькасных адзiн, -а, -о i два, дзьве, два. Парадкавыя лiчэбнiкi зусiм падобныя да прыметнiкаў i скланяюцца таксама, як прыметнiкi. Колькасныя роду не зьмяняюць i скланяюцца падобна да прадметнiкаў. (Узоры скланеньня лiчэбнiкаў глядзi “Другое кола” лекцыя 17). |
Б. Перапiсаўшы, падчыркнi колькасныя лiчэбнiкi простай рыскай, а парадкавыя пакручастай:
На гару чацьвёра цягнуць, а з гары адзiн сапхне. Адно кажа — зiма, другое — лета, а трэцяе — а мне ўсё роўна (санi, калёсы i конь). Слонь можа насiць пяцьдзесят, шэсцьдзесят i нават сто пудоў цяжару. Янка Купала радзiўся ў адным годзе з Якубам Коласам — у тысяча восемсот восемдзесят другiм годзе. Ёсць мясцовасьцi, дзе бывае дзьвесьце дажджовых дзён на год. Пад адным брылём чатыры браты (стол). Аднаго бацькi, аднае маткi ня роўныя бываюць дзiцяткi. Адзiн з сошкай, а сямёра з ложкай. У тыднi сем дзён.