Лекцыя 15.

А.  1. Зьвярнуць ўвагу на словы, друкаваныя курсiвам:


Хадзiў цi доўга ён, цi мала, ды толькi нешта адзiн раз бяда ў бару яго спаткала... Во як казаў нам сам Тарас. Нiхто з дамашнiх не згадае, чым рэчка Костуся займае, якая зьвязала сiла, i чым яна так хлопцу мiла. Якi сакавiк, такi красавiк. На ўсё сяло адзiн вол i той гол. На вайну ты паедзеш.


2. На якiя пытаньнi адказваюць словы: я, ты, ён, яна, яно, нiхто, сам?

3. На якiя пытаньнi адказваюць словы: той, такi, якi?

4. Цi словы я, ты, ён, сам, хто самы сабой называюць нейкi прадмет?

5. Цi словы той, такi, гэты самы сабой называюць нейкую прымету?


§ 17. Займеньнiк. Словы я, ты, ён, хто, што, нехта, нешта, сам i па-добныя, хоць i адказваюць на пытаньне хто? што?, але самы не называюць анiякага прадмету, а таму ня лiчацца прадметнiкамi. Гэтыя словы толькi паказваюць на прадмет, яны стаяць заместа iменi прадметнага. Вось, напрыклад, у першым прыкладзе заместа iменi прадметнiка “Тарас” ужыта ён, яго, сам. Каб ня было сказана, што гэта “Тарас”, то мы б i ня ведалi-б, аб кiм iменна гутарка.

Словы мой, твой, свой, такi, якi, увесь, кожны, чый, каторы i падобны да прыметнiкаў або да лiчнiкаў, але анi прыметы, анi лiчбы не азначаюць, а ўжываюцца заместа iменi прыметнага або лiчэбнага.

Словы, што ўжываюцца заместа iменi прадметнага, прыметнага, або лiчэбнага, называюцца займеньнiкамi.


Б.  Сьпiсаўшы, падчыркнуць займеньнiкi: што заместа iменi прадметнага - простай рыскай; што заместа iменi прыметнага - пакручастаю.


Як хто хоча, так па свайму гору плача. Не за што сказаць ацi, калi няма чаго ў рот узяцi. Прылажыце руку да левага боку вашае грудзiны i вы пачуеце, як б'ецца ваша сэрца: гэта сэрца разганяе кроў па ўсiм нашым целе. На кiм скрупiцца, а на кiм зьмелецца. На гэтае лета добра i гэта. На сваiм канi, як хачу, скачу. На што нам тыя пiсталеты, калi страляць ня ўмеем? Па мне хоць воўк сабе траву еш. Якое дзерава, такi й клiн. Ня ўвесь сьвет, што ў ваконцы.