Лекцыя 16.

А.  1. Што такое займеньнiк? Якiя ведаем займеньнiкi?

2. Якiя займеньнiкi зьмяняюць род, а якiя не?

3. Праскланяй: я, ты, ён, яна, яно; хто, што, мой, мая, маё.


§ 18. Тыя займеньнiкi, што падобныя да прыметнiкаў, зьмяняюцца ў родзе, напр.: мой, мая, маё; такi, такая, такое.

Займеньнiкi я, мы называюцца займеньнiкамi першай асобы.

Займеньнiкi ты, вы называюцца займеньнiкамi другой асобы.

Займеньнiкi: ён, яна, яно, яны называюцца займеньнiкамi трэцяй асобы.

Усе займеньнiкi скланяюцца. Узоры скланеньня займеньнiкаў пададзены ў наступнай лекцыi.


Б.  Паданыя займеньнiкi перапiшы ва ўсiх трох радох (калi маюць):


я, ты, ён, мы, вы, яны;

мой, твой, свой, нашы, вашы, iхны;

гэты, гэны, той, такi, гэткi;

хто, што, якi, каторы, чый;

увесь, усякi, усялякi, кожны, сам, самы;

нехта, нешта, неякi (нейкi), нечый, хтось, хтосьцi, неякiсь, чыйсь;

нiхто, нiшто, нiчый, нiякi, нiводны.


Перапiсаўшы, падчыркнi займеньнi падобныя да прадметнiкаў простай рыскай, падобныя да прыметнiкаў пакручастай, падобныя да лiчэбнiкаў двумя простымi.