Лекцыя 19.

А.  1. Якая розьнiца мiж такiмi сказамi:


агонь гаручы i   агонь гарэў... (прошлы час)
агонь гарыць... (цяперашнi час)
агонь будзе гарэць, загарыць (будучы час)

2. Якая галоўная розьнiца мiж прыметнiкамi i дзеясловам па значэньнi (па сэньсе)?

3. Зьвяжы (спражы) дзеяслова з займеньнiкамi першай, другой i трэцяй асобы ў адзiночным i множным лiку:


адзiн. лiк:    1 асоба    я    пiшу;      множ. лiк:    мы    пiшам
2 асоба ты вы
3 асоба
ён
яна
яно
яны

4. Зрабi тое самае ў прошлым i будучным часе: я пiсаў, ты пiсаў i г.д.; я буду пiсаць, ты будзеш пiсаць i г.д.; я напiшу, ты напiшаш i г.д.


§ 21. Спраженьне. Дзеяслова зьмяняецца ў часе, лiку i асобе.
Такая зьмена называецца спражэньнем.


Часоў — тры: цяперашнi, прошлы i будучны, напрыклад:

цяперашнi час:       я пiшу,      
прошлы час: я пiсаў, я напiсаў
будучны час: я буду пiсаць, я напiшу

Лiкi — два: адзiночны i множны, напрыклад:

адзiночны:  я пiшу; ты пiшаш; ён, яно пiша

множны:  мы пiшам, вы пiшаце, яны пiшуць.


Асобы — тры: першая, другая i трэцяя, напрыклад:

1. першая:  я пiшу, мы пiшам, я напiсаў, я напiшу i г.д.

2. другая:  ты пiшаш, вы пiшаце, ты напiшаш i г.д.

3. трэцяя:  ён, яна, яно пiша; яны пiшуць i г.д.


§ 22.*) Галоўная розьнiца мiж дзеясловам i прыметнiкам тая, што дзеяслова абазначае асаблiвасьць прадмету зьменную i залежную ад часу. Прыметнiк-жа азначае асаблiвасьць незалежна ад часу. Напрыклад: гарыць i гаручы; сiвее i сiвы... Гэта розьнiца па значэньнi (па сэньнсе). Па форме розьнiца тая, што прыметнiк скланяецца, а дзеяслова спрагаецца.


Б.  1. Сьпiсаўшы, падчыркнi дзеясловы i зьверху надпiшы час пачатковымi лiтарамi (цяперашнi час — цяп.ч.; будучы час — буд.ч.):


Вязала жанчына на полi ячмень. Надышла хмара, загрымела. Бачыць яна, што да дажджу адна ня ўправiцца. “Паклiчу куму”, падумала яна. А кума ўжо ўправiлася з сваёю работай ды йшла дадому. “Памажы мне, галубка, зьвязаць ячмень!” папрасiла яна. — “Калi-ж, кума, жыбулькi надта колюцца”, адказала кума. А ўзiмку прыходзiць яна да кумы ды кажа: “Дай мне, кумка, мукi на аладкi!” — “Прышла кумка, па муку, а жыбулька — за руку!” адказала тая.