Лекцыя 25.
А. 1. Што азначаюць такiя словы: i, а, на, ад, да, з, без, цераз, пад, над? Цi яны азначаюць прадмет, цi асаблiвасьць прадмету, цi асаблiвасьцi асаблівасьцяў?
2. Вось такiя словы: вучань, здарэнне, белы, вясёлы, тры, сто, я, мой, едзе, сьвецiць i г.д. — цi маюць самастойнае значэньне i што азначаюць?
|
§ 29. Усе словы можна падзялiць на дзьве клясы: самастойныя i несамастойныя. Самастойныя паказваюць прадмет, асаблiвасьцi прадмету або асаблiвасьцi асаблiвасьцей. Да самастойных належаць прадметнiк, прыметнiк, лiчэбнiк, займеньнiк, дзеяслова, прыслоўе. Несамастойныя часьцiны не азначаюць анi прадмету, анi асаблiвасьцей; яны служаць толькi для таго, каб злучаць i звязываць самастойныя часьцiны мiж сабою. |
Б. Перапiсаўшы, падчыркнi несамастойныя словы:
Чайка наскочыла на камень. Прыйшла чапля ў госьцi к жураўлю. Рыбакi ад’ехалi ад берагу. Паднялося сонца над лесам. Дзецi жывуць пры бацькох. На стральца i зьвер бяжыць. Найшла каса на камень. Болей слухай, а меней гавары. Абы бяда, а шыя будзе. Гара з гарою ня сходзiцца, а чалавек з чалавекам назаўсёды. I без папа ведама, што ў нядзелю сьвята. Глухi не дачуе, дык прыложыць. Ня зыч лiха другому, каб не давялося самому.