Лекцыя 26.

А.  1. Зьвярнi ўвагу на словы, друкаваныя курсывам:


Прыйшла чапля у госьцi к жураўлю. Лiс дабраўся да курэй. Найшла каса на камень. Паднялося сонца над лесам. Дзецi сядзелi пад дубам. Рыбакi ад'ехалi ад берагу. Селянiн паехаў у лес па дровы. Сабака стаяў перад гаспадаром. Няма торгу бяз звадкi.


Адкажы: цi гэтыя словы самастойныя, цi не?

2. Цi можна сказаць, напрыклад, так: лiс дабраўся да курам, найшла каса на каменем i падобна?


§ 30. Прадлог. Такiя несамастойныя словы , як ад, да, на, над, пад, к, цераз, перад, праз, прад, у, па, за, аб i падобныя называюцца прадлогамi. Яны знаходзяцца прад скланяным словам i кiруюць яго склонам (паложаны прад — прадлог).

Калi прадлог кiруе склонам, то лiчыцца асобным словам i пiшацца асобна. Каб даведацца, цi прадлог кiруе склонам, трэба паставiць адпаведнае пытаньне такiм спосабам: Найшла каса (на што?) на камень. Дзецi жывуць (пры кiм ?) пры бацькох.

Калi-ж прадлог так прырос да скланянага слова (прадметнiка або прыметнiка), што не кiруе яго склонам, то тады такога пытаньня паставiць нельга, i прадлог пiшацца разам, напр.: насеньне, прадлог, дапамога, запiска. Тутака слова без прадлога або зьмяняе сэнс, або зусiм трацiць яго.

З дзеясловам прадлог творыць адно слова i пiшацца разам: паехаць, дабрацца, узяцца, прадлажыць i г.д.


Б.  Перапiсваючы, пастаў перад прадлогам адпаведныя пытаньнi, як паказана ў § 30:


Мы ўвайшлi ў хату. Кола наехала на камень. Голуб кружыўся над хатай. Мы дайшлi да хаты праз гадзiну. Сонца зайшло за гару. Цесьля звалiўся з страхi. Падскочыў аж пад столь. З касой пагоды ня ждуць. З плеч ды ў печ. Ты ад варот, а ён цераз плот. Шалёная муха укусiла за вуха. На галодны зуб добра й гэта. Над першым арлом i сарока з калом. Наняўся, як прадаўся. Тады маю, як ў руках трымаю. Адважны не баiцца няўдачы. У ленi баляць каленi.