Лекцыя 27.
А. 1. Зьвярнi ўвагу на прадлогi ў словах, друкаваных курсывам:
Стол засьцiлаецца настольнiкам. У засьценку няма школы. Прывычка другая натура. Трэба спынiць спрэчкi. Прыдакучыла жураўлю жыць аднаму.
Цi ў гэтых словах бяз зьмены значэньня можна аддзялiць прадлог?
|
§ 31. Шмат у якiх разох прадлог так цесна зросься з словам, што слова без яго зьмяняе або зусiм трацiць сваё значэньне: падарожны, настольнiк, прывычка, пераход (але: -дарожны, -ход, -стольнiк значаць нешта iншае, а Некаторыя прадлогi зусiм ня ўжываюцца асобна: уз-, раз-, вы-, пера-,су-, пра-, па- (уздых, усход, разбор, расход, выган, выйсьцi, пераход, сусед, прадзед, пасынак). З дзеясловам прадлог заўсёды злучаецца ў вадно непадзельнае слова: дагнаць, прамянiць, перакiнуць, падыйсьцi, прыдумаць, засумаваць, падгадаваць, наляцець, абхапiць, згаварыцца, сьцягнуць, узысьцi, успомнiць, разагнаць, раздаць, расказаць, выдумаць, пераняць, сустрэць i г. д. Таксама з прыслоўем: запраўды, пазалетась, зараз, напавер, уздоўж, спадысподу, даволi, паасобку, даволi, паасобку, потым i г. д. |
Б. Перапiсаўшы, падчыркнi асобныя прадлогi простай рыскай, а словы, што пiшуцца разам з прадлогамi — пакручастай.
А глянь на луг пад вечар, браце! Увесь, як ёсьць, аж за дарогу устаноўлен копамi мурогу; i так сьвяжуткi копкi тыя i так выразны — бы жывыя, i выгляд кожнае адметны, але ўсе разам так прыветны. Вазы шыбуюць важна, стала, бы тых вагонаў рад нагнала. Павее ветрык — што за пахi! Мёд разьлiваюць тыя гмахi, вiно найлепшае i ром, як плата шчырая касцом.
(“Новая Зямля” Я.Колас).