Лекцыя 30.

А.  1. Якiя ведаеш часьцiны мовы? Якiя зь iх зьменныя, якiя нязьменныя?

2. Якiя часьцiны мовы скланяюцца, а якiя спрагаюцца?

3. Якiя мы маем знадворныя пачуццi, i да чаго яны служаць?

4. Што такое прадмет? Што такое асаблiвасьцi прадметаў?

5. Назавi колькi прадметаў. Назавi асаблiвасьцi гэтых прадметаў.

6. Што выражае прыметнiк? Што выражае дзеяслова?

7. Што выражае прыслоўе?

8. Якую службу спаўняе ў сказе прадлог?

9. Якую службу спаўняе ў сказе злучнiк?

10. Што такое клiчнiк?


Б.  Перапiсаўшы, над кожным словам напiшы, якая гэта часьцiна мовы. (Злучнiкi толькi падчыркнi адною рыскай, а прадлогi дзьвяма, бо залiшне кароткiя):


Моцна сьпiць шырокая рака. Глядзiш, i здаецца: яна мёртвая. Але гэта толькi здаецца: пад ковамi лёду йдзе работа, кiпiць жыцьцё. Жыве рака. А перавальшчыкi не перастаюць бубнiць i крычаць праз новае жыцьцё. На лёдзе там i сям паказалiся палонкi, прагрэтыя сонцам. Варушыцца рака, падымаюцца яе грудзi. Чуе й яна ўжо вясну новага жыцьця. Трасе яна сваiмi плячыма, i лёд покае, трышчыць. Не задзяржаць ракi гнiлому ланцугу раскалотага лёду. Прабiваецца яна на вольны сьвет, выходзiць з берагоў, ломiць i крышыць усё, што хоча стрымаць яе волю. А крыгi — астача сцюжы — з гухiм шумам i выцьцём, як дзiкiя зьвяры, злосна скрыгочуць з старымi гнiлымi зубамi, як працiўнiкi шчасьця людзкога.