Лекцыя 33.

А.  1. Да чаго адносяцца друкаваныя курсывам словы?


Настала || халодная пара. Стары явар || пахiлiўся. Пахiлiлiся || нiцыя лозы. Кочана || работа сярпа. Слаўная || доля героя.

Кравец || пашыў сьвiтку. Дзецi || спаролi гняздо. Праўда || вочы коле. Поле || залацiцца збожжам. Шкло || блiшчыць на сонцы. Па балоце пахаджае || бусел. Вожык || ласы на вужы. Не жартуй з агнём. Гасьцiнец || абсаджаны бярозамi.


2. Што разьдзяляе знак || у пададзеных сказах?


§ 35. Асноўныя i даданыя часьцiны сказу. Дзейнiк i выказьнiк — асноўныя часьцiны сказу. Апрача таго ў сказе могуць быць часьцiны, што дадаюцца да дзейнiка або выказьнiка: такiя часьцiны называюцца даданымi.


Б.  Перапiсаўшы, расстаў словы так, каб сказ можна было раздзялiць на дзьве часткi так, як у прыкладзе пад А.І. (Напрыклад: Ня люблю я места = я || ня люблю места).


Кучка йдзе народу. Вязала жанчына ячмень. Нагрэты сонцам пясок палiў ногi. Мяса маладых казьлянят вельмi смачное. Унадзiўся казёл у гарод. Пану-рыя елкi маркотна шумелi. Цэлае лета вiсеў жалуд на старым дубе. Цiха Нёман калыхаўся ў высокiх берагох. Зазьвiнелi звонкiя струны. Нудная восень пры-йшла. Вецер дажджлiвы панура шумiць. Паляўнiчы забiў чацьвертага цецярука. Шэрая зязюля кукуе ў садзе. Халодны вецер сьвiшча ў полi. Зямля з усiх бакоў абкружана паветрам.


УВАГА. Ня ўкожным сказе трэба рабiць перастаўку.