Лекцыя 36.
А. 1. Поўнымi сказамi адказаць на пытаньнi: калi? дзе? куды? адкуль? як? якiм спосабам? чаму? нашто?
Калi вiдаць зоркi на небе? Дзе жыве рыба? Куды цякуць рэкi? Адкуль цякуць рэкi? Як узiмку сьвецiць сонца? Якiм спосабам езьдзяць на конях? Нашто астаўляюць насеньне? Чаму замярзае вада?
|
§ 38. Акалiчнасьцi. Тыя словы, што азначаюць час, месца, прычыну, мэту, або спосаб дзейнасьцi называюцца акалiчнасьцямi часу, месца, прычыны, спосабу i мэты. Акалiчнасьць часу адказвае на пытаньнi калi? цi доўга? ад якога i да якога часу?Напрыклад: Вечарам пайшоў дождж. Усьцяж табе па плечу. Працуй зраньня аж да зьмярканьня. Акалiчнасьць месца адказвае на пытаньнi дзе? скуль? куды? Напрыклад: Бяда ў бары яго спаткала. З неба звалiлася зорка. Рэкi плывуць у мора. Акалiчнасьць прычыны адказвае на пытаньнi чаму? дзеля якой прычыны? Напрыклад: Ён за работай ня будзе мець часу й памерцi. Ён вярнуўся да хата дзеля бацькоў. Хата загарэлася ад печы. Акалiчнасьць мэты адказвае на пытаньнi нашто? для якой мэты? Напрыклад: Ён шмат дае на бедных. Валы пайшлi ваду пiць. Акалiчнасьць спосабу паказвае, як, якiм спосабам нешта робiцца. Напрыклад: Цiха сьпiць дзiцятка. Пайшла ў места пехатою. |
Б. Сьпiсаўшы, падчыркнуць акалiчнасьцi i зьверху надпiсаць, якая акалiчнасьць (скарочана: ак. ч., ак. мес., ак. пр., ак. мэты, ак. сп.).
Мы йшлi ў места пехатою. Побач раскiнулiсь родныя вёскi. Вечарам пайшоў дождж. Уначы чалавек кепска бачыць. Увосенi багат i верабей. У полi работа скончана. Борзда iмчалiся конi. Падарожны зайшоў у вёску начаваць. Учора ранiцай была навальнiца. Неўспаўдзеўкi расчынiлiся дзьверы. Хата закурэла ад дыму. Пад Немцам у Вiльнi памiралi з голаду. Збоку блiснулi агоньчыкi. Направа ад лесу было вялiкае балота. Кожную птушку дзецi сустракаюць з радасьцю.