Лекцыя 37.

А.  Зьвярнi ўвагу на адзначаныя курсывам часьцiны сказу:


Загiнулi сьцюжы, марозы, мяцелiцы. На зiму абмiраюць i вужакi, i жабы, i яшчаркi. Сьвiшча, плача i галосiць завiруха злая. Iдзе жняя i весела пяе. Кляновае i дубовае лiсьцё гаспадынi зьбiраюць i пякуць на iм хлеб. Жывёлы даюць чалавеку мяса, малако, скуры, воўну, тук i шэрсьць. Глуха, трывожна шумiць асака. Весела й хутка мiнутка ў мiнутку зойдзе нам час. У стуку i груку забудзем мы муку працы сваей.


§ 39. Вiды сказаў. Калi ў сказе два цi больш дзейнiкi, выказьнiкi, дапаўненьнi, азначэньнi цi аднолькавыя акалiчнасьцi, то такi сказ называецца зьлiтым. Напр.: Згiнулi сьцюжы, марозы, мяцелiцы. Сьвiшча, плача i галосiць завiруха злая.

Тыя сказы, што маюць толькi асноўныя часьцiны, г.зн., толькi дзейнiк i выказьнiк, называюцца неразьвiтымi: Сонца ўзыйшло. Бацька гарэ.

Тыя сказы, што маюць i даданыя часьцiны, называюцца разьвiтымi: По-бач раскiнулiсь родныя вёскi. Жалем сьцiскаюцца грудзi.

Падобныя часьцiны ў зьлiтым сказе раздзяляюцца коскай (,), калi яны не звязаны злучнiкам i, цi, ды, да. Напрыклад: конiк, сошка i араты мерна йдуць па полi.

Але, калi злучнiк паўтараецца, то коска ставiцца i перад злучнiкам: На зiму абмiраюць i вужакi, i жабы, i яшчаркi.


Б.  Сьпiсаўшы, паставiць коскi:


Сьпевам дружным цiхiм звонам поўнiцца ўвесь луг. Карова конь сабака воўк мядзьведзь не пазнаюць нiчога пакуль не панюхаюць. У полi песьнi шум i гоман. Будуць ветры за вугламi выць i плакаць i стагнаць. Застаюцца зiмаваць з намi толькi галкi вароны сарокi цецярукi дзятлы ды яшчэ некаторыя птушкi. Шумеў i лес i луг з травою i ўсе расьцiны на зямлi. Песьнi крык i гоман слухаў дзед Завала. Тут былi i старыя i малыя бабы i дзецi. Адны вочы i плачуць i смяюцца.