Лекцыя 40.

А.  1. Пададзеныя словы разьдзялi на склады, а склады на асобныя гукi: сон, дол, даў, бай, бой, хата, багаты, баравiк, звон, конь, соль.


§ 43. Гукi: галосныя i зычныя. Склады слова можна разьдзялiць на асобныя гукi. Напрыклад, слова сон мае тры гукi: с-о-н, слова хата мае чатыры гукi: х-а-т-а, слова брама мае пяць гукаў i г.д.

Гукi дзеляцца на галосныя i зычныя. Галосныя гукi: а, о, у, э (е), ы, i. Зычныя гукi: б, в, г, д, дз, дж, ж, з, к, л, м, н, п, р, с, т, ф, х, ц, ч. Пры вымове галосных гукаў чуваць голас, грудзi дрыжаць. Iх можна доўга цягнуць, пяяць.

У складзе павiнен быць адзiн галосны гук; колькi галосных гукаў у слове, толькi ў iм складоў: стра-ха, пра-лес-ка. Склад можа зычнага i ня мець: а-бы, а-ле. Без галоснага гуку складу не бывае.

Галосныя ў i й ня твораць асобнага складу: даў, праўда, дай, йад (пiшацца яд), йон (пiшацца ён), йушка (пiшацца юшка). З гэтага яны падобныя да зычных. (Гукi ў i й часамi называюць паўгалоснымi).


Б.  Перапiсваючы, падзялi на склады i пастаў нацiск:


Клунак за плячамi, кiй ў руках хваёвы — валiць чарадамi бедны люд вясковы. Босыя iх ногi, твар iх загарэлы; кажушок убогi, чуць прыкрыты целы. Ззаду ледзь ступае, хлеб вязе кабыла; нукае, гукае на яе Кiрыла... Горача бяз сонца, пот на землю льецца. Срэбрам адлiвае, як люстэрка, Нёман; з ранку не сьцiхае над вадою гоман. Гнецца плытнiк ў полi, мерзьне ён у холад; знае ён нядолю, знае ён i голад. Эх, ты, доля, доля! Голад ты, бяднота! Не свая тут воля, не не свая ахвота!...