Лекцыя 41.
А. 1. Назавi колькi прадметаў, што бачыш ты ў клясе, i напiшы iх назовы.
2. З чаго складаюцца вымаўляныя словы, а з чаго напiсаныя.
3. Якая розьнiца памiж лiтарамi i гукамi?
|
§ 44. Лiтары i гукi. Азбука. Гукi мы выгаварваем i чуем, лiтары пiшам i бачым. Лiтары — гэта пiсаныя i друкаваныя знакi гукаў. Усе лiтары мовы, пералiчаныя ў сталым парадку, называюцца азбукай (iнакш альфабэтам або абэцэдай). У беларускай азбуцы 32 лiтары у такiм парадку: а, б, в, г, д, е, ё, ж, з, i, й, к, л, м, н, о, п, р, с, т, у, ў, ф, х, ц, ч, ш, ы, ь, э, ю, я. |
4. Сколькi лiтараў i сколькi гукаў у такiх словах: дзын, дзе, дзёр, саджу, ваджу?
5. Прачытай напiсанае такiм спосабам: сьаду, ньэба, льон, льудзi, вьаду, бьэлы, льогка, агньу; йама, твайа, йолка, патаёмна: йушка, грайуць, йон, йана.
Прачытаўшы, напiшы, як прынята пiсаць: сяду, неба i г. д.
6. Цi лiтары я, е, ё, ю азначаюць гукi зусiм розныя ад а, э, о, у? Якмя гукi чуюцца ў песьнi: Ой ляцелi гусi... (ляаацеээлi...).
7. Параўняй на пiсьме i ў выгавары такiя словы: вугал - вугаль, полка -полька, сьцены - сцэны i скажы, што азначае мягкi знак.
|
§ 45. Для гукаў дз i дж няма асобных лiтараў, а таму для кожнага ўжываецца па дзьве лiтары. Але трэба ведаць, што вымаўляюцца дз i дж, як адзiн гук: дзень, а не д’зень, саджу, а не сад’жу. Лiтары я, е, ё, ю не азначаюць якiх асобных гукаў, зусiм розных ад а, э, о, у. Калi я, е, ё цi ю стаiць посьле зычнага, то зычны вымаўляецца мягка: сяду = сьаду, неба = ньэба, лён = льон, людзi = льудзi. На пачатку складу я, е, ё, ю значыць тое, што йа, йэ, йо, йу: яма = йама, твая = твайа; ёлка = йолка; патаёмны = патайомны; юшка = йушка; граюць = грайуць. Лiтара ь не азначае нiякага гуку, а паказуе толькi мягкасьць зычнага: вугаль, але вугал, кось-кось! але кос i г. д. Часамi ь паказвае, што зычны ня трэба зьлiваць з чародным галосным, бо памiж iмi чуваць й: зьявiцца, зьесьцi i г.д. (выгаварваецца: зьйавiцца, зьйэсьцi). Пасьля цьвёрдага зычнага ставiцца ставiцца ў такiм разе знак над радком памiж лiтарамi: аб’явiць, аб’ехаць, аб’есьцi, пад’еду, пад’еўшы i г.д. |
Б. 1. Сьпiсаць i словы з гукамi дз, дж падчыркнуць:
Паставiлi дзецi сiло. Летась пасаджона, сёлета ўзрашчона. Дзед сядзiць на прызьбе. Па балоце пахаджае бусел. Дожджыку просiць зялёнае жыта. Вецер сярдзiта стукае ў дзьверы.
2. Перапiшы так, як прынята звычайна (ужываючы я, е, ё, ю):
Сьолета год ураджайны. Калi вьадзьэцца, дык i на прышчэпку прадзецца. Льудзi льубьаць пльоткi. Прыйажджайцьэ да нас у госьцi. Благiя сусьэдзi часта судзьацца. Йурка зрубаў йолку.
3. Перапiшы, ня ўжываючы я, е, ё, ю (як пад Б.2):
У гародзе пасаджана рэпа. Я вам раджу не сварыцца. Дажджавая вада нясмачная. Дзядзiна купiла абаранак. Вецер дажджлiвы панура шумiць. Мядзьведзь еў мёд. Люблю я смачную юшку.